Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тры кветкі позняй канюшыны

Расы світальным халадком
гарэлі-грэліся крадком
тры кветкі позняй канюшыны
ў далонях любае жанчыны.

Ды не ставала ім цяпла,
далоням гэтым неспакойным,
і кветкі ваза прыняла,
схаваўшыся ў другім пакоі.
Твая вялікасць, мудры час,
Цябе заўсёды было мала…
Сагрэла чырвань кветак нас,
Яна ж нас міла развітала.

А наўздагон – твой неспадзеў,
Што выпусціла з рук-далоняў:
– А ў канюшыне жук сядзеў,
Такі ж упарты, як ты сёння.

Расы світальным халадком
тры кветкі позняй канюшыны
ў руках каханае жанчыны
гарэлі-грэліся крадком.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тры кветкі позняй канюшыны - Мікола Аляхновіч