Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кудзеля

Прадзе кудзеля, прадзе
Мой лёс – ці то сумны, ці хуткі
Не дасць мне апошняй мінуткі
Каб зноўку пабачыць цябе.

Прадзе яна, хутка прадзе
Нагой нежывой, нерухомай,
Апошнюю, мілую стому
Яна забярэ ад цябе…

І нельга яе успыніць ні крыкам, ні болем адчаю,
Яна ўсе адна вырашае
Каму што аддасць ці ўскрадзе….

Каму што аддасць, ці ўскрадзе
Ці то каханне, ці смутак…
Не дасць мне апошняй мінуты
Каб зноўку пабачыць цябе.

Каб зноўку пабачыць цябе
І з вуснаў тваіх, як з крыніцы
Каханнем тваім напаіцца,
Застацца ў блакіце вачэй

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кудзеля - Андрусь Невядомы