Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Купальшчык-баязлівец

Верабейка ў лужу ўскочыў,
Растапырыў крылцы.
Пакупацца, мусіць,
Хоча
Ды прастыць
Баіцца.

– Гэй, не бойся! –
Я крычу
Са свайго аконца. –
Не прастудзішся,
Дзівак,
Там жа ў лужы сонца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Купальшчык-баязлівец - Леанід Шырын