Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ПЛОШЧА. P. S

На цьмянай дарозе стаіць павадыр,
З юрлівай усмешкай, у лыжы абуты, –
Не хоча са сцэны сыходзіць сатыр;
Брахня, гвалт і здрада – яго атрыбуты.

А побач масоўка балюе і п’е,
Харчуецца з ражкі, ківае, як нэцке.
Краіну за трыццаць рублёў прадае
І рукі крывёй не баіцца запэцкаць.

Параліч мыслення, слабы супраціў
І звон ледзяны над разгубленай Плошчай…
Без крылаў імкліва ў прадонне ляцім,
А рэшткі эліты знікаюць у прошчы.

Маўчанне. І ўсё паўтараецца зноў:
Хакей, пасяджэнні, канцэрты, парады…
На саване снежным мне мроіцца кроў –
Нязмыўны аўтограф злачыннай улады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПЛОШЧА. P. S - Ірына Хадарэнка