Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He стае сіл для новых пакут

He стае сіл для новых пакут,
У прадонне зрываецца сэрца.
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
He шукай мяне, любы мой, тут.

У прадонне зрываецца сэрца.
Маё шчасце аб іншае рвецца,
I катуе ў расстайным прызнанні
Біярытму глухое маўчанне.

Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
Цябе іншай і лепшай дарую,
Хай яна ў ночы шлюбнай пачуе,
Як чужое імя ў прорву тую
З родных вуснаў маўкліва сарвецца.

He шукай мяне, любы мой, тут,
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
У прадонне зрываецца сэрца.
He стае сіл для новых пакут.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш He стае сіл для новых пакут - Валянціна Аксак