Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Увечар муж дамоў прыходзіць

Увечар муж дамоў прыходзіць
І сумна жонцы дакладае:

– Ў мяне – праблема на рабоце,
Дый шчэ няёмкая такая.

Тут жонка птушачкай узмыла –
Дапамагчы, абняць пяшчотна.
Вакол сакоча:

– Любы, мілы!
Ну, не хвалюйся! Ну, чаго ты!
Што за пытанне, ў чым дылема?
Што б ні было, я супакою!
Не гавары: “Ў мяне праблема.”
Кажы: “Праблема ў нас з табою!”

Мужык, наліўшы сабе чарку,
Ўздыхае:

– Калі так, Насцёна…
Дык вось: у нашай сакратаркі
Ад нас народзіцца дзіцёнак”.

3.12.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Увечар муж дамоў прыходзіць - Таццяна Дзям'янава