Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я мужык-беларус

“Я мужык-беларус, –
Пан сахі і касы;
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзве валасы…”
Я. Купала, 1905-1907

Я мужык-беларус, –
Слова роднага пан;
Нёс каштоўны свой груз –
Мовы казачнай збан,
Але страціў яго
Ў ліхалецці гадоў.
Не мяне аднаго,
А мільённы ратоў
Прывучылі казаць
На расійскі манер,
Пачалі вытрасаць,
Беручы за каўнер,
Словаў родных святло,
Мовы нашай агонь, –
Мы згубілі цяпло,
Нібы вершніка конь.
Мы згубілі ў баі
І дачок, і сыноў.
Нам спяваюць гаі
Казкі новых паноў.
Прачынайся, народ!
Я – мужык-беларус
Разамкну табе рот,
Ды на чысты абрус
Мовы казачнай збан
Я пастаўлю – смакуй!
Хутка здзейсніцца план,
Ты частуйся – сьвяткуй.

07.03.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я мужык-беларус - Сяргей Махнач