Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вершнік

Я мову асядлаў, я вершнік.
Ня дзіду я трымаю – пер’е,
Дзе скокнуў – там пакінуў вершы,
Радзімы склад нясу цяпер я.
Алюр мой – верш, санет, паэма,
Пісаць люблю – знайшлась бы тэма,
Для адраджэння мовы верш
Выкарыстоўваю найперш.
І мілагучнасць роднай мовы
Адчуе кожны беларус,
Спазнае ён па волі Муз
Чароўнае, жывое слова.
Нясі мяне, мой моўны конь,
Праз таямніцы слоў агонь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вершнік - Зміцер Крэчат