Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё было мне міла тут

Усё было мне міла тут:
Над Нёманам зялёны кут,
Палі шырокія, узгоркі,
I смоль сасны, і ў небе зоркі,
I пах асіны гаркаваты,
Сады зялёныя ля хаты,
I гучны перазвон крыніц,
I сполах вечарам зарніц,
I Нёман мой, як шкло, празрысты,
I маладзік у небе чысты,
I шумны за ракой начлег,
Дзяўчат-красунь вясёлы смех,
I кроплі жнівеньскай расы,
На лузе першы звон касы,
I кожнае жывое слова
Прыветнай беларускай мовы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Усё было мне міла тут - Анатоль Астрэйка