Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НОЧ У ЛЕСЕ

Маладзік у небе ззяе,
Птушак срэбрам спакушае,
Каб ляцелі да аблокаў
Ад чужых, павольных крокаў
З лесу цёмнага, бо хтосьці
Ломіць дрэвам з рэхам косці –
Стагадовыя галіны.
І чуваць, як цар змяіны
Выпаўзае з-пад пянька
На святло маладзіка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НОЧ У ЛЕСЕ - Алег Нікулін