Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У лесе

Лес вiтаў нас нячутнымi словамi,
Нам сьмяялася неба празрыстае,
Над каронамi соснаў хваёвымi
Хмаркi таялi лёгкiя, чыстыя!

Па узгорках, па травах жаўцеючых
Косы сонца гулялi, зьлiвалiся.
Па аўсох маладых, ужо сьпеючых
Хвалi плаўна плылi, разьбiвалiся.

Штось казаў бор… Дубы нярухомыя
Слалi зь ветрам нам шэпты забытыя
I здавалiсь такiмi знаёмымi
Словы iх, з мовай сэрцайка зьлiтыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У лесе - Наталля Арсеннева