Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяпер у модзе магiстралi

Цяпер у модзе магiстралi:
iмклiвы век – iмклiвы рытм…
Аднак здзiўляць не перасталi
Нябёс бязвоблачныя далi,
Пажар малiнавай зары…
Душу хвалююць хвалi рэкаў,
Дзе зоркi вечнасцi дрыжаць,
Згубiўся след дзе чалавека,
Якi наўрад цi адшукаць…

А сонца – як валун вялiкi –
Насустрач коцяць нам вятры…
Не, рана ўсё ж рабiць падлiкi,
Пакуль будуем свой мы Рым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяпер у модзе магiстралi - Міхась Курыла