Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Балюча!.. Божа, як балюча!



Балюча!.. Божа, як балюча!..
Душа – напятаю струной.
Дзе б адшукаць бальзам гаючы
Душы параненай маной?!

Калючы. Позірк твой калючы..
На золку ўмыўшыся слязой,
Караю лёс, які чамусьці,
Падчас чарнюткай паласой.

Збяру аскепкі сіл у волі,
Зглытну абрыдлівы клубок,
І напрасткі, насустрач долі,
Пайду, забыўшыся на рок!..





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Балюча!.. Божа, як балюча! - Марыя Кобец