Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Глыток паветра…(дачушцы)

Глыток паветра…(дачушцы)
**********************************
Калючы, непаголены, упарты –
Ну як магла такога пакахаць?!
Казалі ўсе, што ён мяне не варты,
Ды што рабіць, пачуццяў не стрымаць…

Не слухала ні маці, ні сябровак –
Піла па дробнай кропельцы дурман.
Аглухла сэрца і знямелі словы,
І колеру ў жыцці маім няма.

Сама я заляцела ў гэту кветку,
Якую не зламаць, не адчыніць.
Глыток паветра, што трапляе зрэдку,
Дапамагае крылы не злажыць…

Калючы, непаголены, упарты –
Ну як магла такога пакахаць?!
Паслухаць маці ўсёткі было варта –
Шкада, што нельга лёс перапісаць…
2.03 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Глыток паветра…(дачушцы) - Лёля Багдановіч