Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шляхецкую годнасьць не маю

Шляхецкую годнасьць не маю
Ад продкаў далёкіх маіх,
Як краю такога шукаю,
Дзе роднаму слову ёсьць чын.

Якому ня мулка, ня прыкра,
Ля пляцаў, ля малых сяліб,
Якое ля кожнай калыскі,
З трыбунаў высокіх гучыць.

Я краю такога чакаю:
Бажыцца, каб, клясца якім,
Над часам, які нараджаеш,
Ты ў сьветлым найменьні сваім.
-17.11.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шляхецкую годнасьць не маю - Міхась Карцялёў