Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Doing All Right

Усміхніся, – ты, любая усім жывым.
Ні думай ні аб чым.
Чырвоны дыск сьвятла
Запомніць гэта мгненьне:
Спакойны стан паразуменьня,
І полымя ў ваччу.
Кладзецца на туманную мяжу
Чырвоны Бог агню…

Параіцца з ім трэба,
Пра сёе тое запытаць,
Расправіць плечы з гонарам стаяць:
– Цябе не кіну я ніколі,
І буду мужна не згасаць,
Паверу ў сэрца чалавека,
Што тоіцца сказаць,
Аб сьветлым, запаветным…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Doing All Right - Кірыла Цярэшка