Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нацыянал

Уздымайся народ Беларусі
На апошні, сьмяротны свой бой!
Не патрэбны нам здраднікі, трусы
Хай ідуць яны з мірам дамой.

Нам пара ўжо прыстала змагацца
За Свабоду, за Веру людзей
Непатрэбна нам болей вагацца,
Бараніць трэба шчасце дзяцей!

Уздымайцеся ўсе, хто шчэ можа
Зброю моцна трымаць у руках!
Дапаможа Магутны нам Божа,
Мы праславім сябе у вяках!

За сябе, за жыццё не пужайцесь,
Не пакіне Ўсявышні ў бядзе!
З лютым ворагам мужна змагайцесь
К перамозе нас Бог прывядзе!

Не забудуць ніколі нашчадкі
Нашых сьмерцяў і нашых пакут,
І загінуўшых усіх па парадку
Паміне добрым словам наш люд.

Мы ж застанемся вечна жывыя
І ў сэрццах, і ў думках людзей
За свабоду, што ім збаранілі
Нас ўшануюць падзякай сваей.

Сярэдзіна 90-х

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нацыянал - Андрэй Новікаў