Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не было і не будзе

Не было і не будзе
Ў мілога каханкі,
Каб спявала такія,
Як я, калыханкі.

Ці трапіцца дрэнная,
Ці залатая,
Але не такая,
Але не такая.

Як лепшую возьме
За жонку сабе –
Прыпомніць усе
Недахопы мае.

Акажацца горшаю
Жонка яго –
Згадае адкрытасць
Пагляду майго.

Не будзе, не будзе
Ў мілога каханкі…
Спяваць мне да веку
Свае калыханкі,

Абняўшы ці дрэннага,
Ці залатога,
Але не такога,
Але… не такога!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не было і не будзе - Вольга Ласаева