Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не было. Няма. Не будзе

Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.
Неперажытыя ночы, спатканні
Стрэнуцца зноў.

Прывіды былых пачуццяў.
Аскепкі старых перамог.
Сівых, як зімовыя кветкі на раллях
Забытых дарог

Прыдуманыя абдымкі.
Непражытое жыццё.
На высахлых вуснах усмешак адбіткі.
Штучнае забыццё.

Замораная пяшчота.
Нябачныя ласкі вачэй.
Чужых успамінаў нямота…
Ужо лягчэй.

Невымаўленае прызнанне
Пад ценем старых валуноў.
Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не было. Няма. Не будзе - Ганна Лутава