Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Былі сярпы вясёлыя ў жніва

Былі сярпы вясёлыя ў жніва.
Як Млечны Шлях, іржысцілася ніва.
I туманоў старых начное сніва
Разгадвалася раніцай знава.
Хацела быць зялёнаю трава.
А быльнягова ўжо сівела грыва.
I перапёлку слухала раўніва
Жняя жыгучая, што крапіва.

Усмак нагасцяваўшыся ў прылецці,
Далёкае ад страт зямных і звад,
Глядзела неба, як жыруюць клеці.
Сноп, жніўнай песняю падперазаны,
I пузацеў, і вусацеў, як сват,
Ад рупатлівай ласкі і пашаны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Былі сярпы вясёлыя ў жніва - Рыгор Барадулін