Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Любы, не шкадуй мяне так доўга

Любы, не шкадуй мяне так доўга.
Каб да сэрца сэрцам не прысох,
супыніўшы коніка гнядога,
адпусці на нёманскі пясок.

Вернешся гасцінцамі старымі –
церпкі і гарачы, бы віно.
Берагам, што мы з табой стварылі,
стромым і пяшчотным заадно…

З туманоў даліначкі-даёнкі
напаі світальнага каня.
Нашых чыстых рэк разбег далёкі,
паміж іх – любоў, нібы канал…

Развітання золкае світанне.
Перад светам стоеным стаім.
Як маё з адчаю сэрца стане,
дык чыё затахкае з тваім?

А табе ж губляць нічога нельга.
Сам ты для знаходак, не для страт.
Ты як вецер, як прастор, як неба.
Ты, які мне трэба, акурат…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Любы, не шкадуй мяне так доўга - Данута Бічэль-Загнетава