Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакліч мяне

Як сьнег, надзеі промень тае,
Ўзыйшоўшы, нібы зь нябыцьця
І кожны дзень, як век, зьнікае
С табой, нястрэтая, мая.

Бы мроя, ў срэбным зіхаценьні
Адлігай крочыла здалёк.
Была ты вогнішчам ці ценем,
Мой вырак ты ці ручаёк?

Цябе я чую толькі ў марах,
Гукаю стомленай душой
І, калі сонца ёсьць за хмарай,
Скажы, што будзеш ты са мной.

У сэрца шлях табе адкрыты,
Няма здаўна ў ім дзьвярэй.
Пакліч здалёк, каб той нябыт мой,
Як ў вырай птушкі, адляцеў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пакліч мяне - Ветразь