Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Штодзеннасьць

Мы здрадзілі новаму сьвету,
Стрымалі ў далонях адчай.
Не пытаю ў ветра дзе ты,
Не шукаю пяшчоты нажаль.

Самотныя дзеці космасу,
Атручаны кавай зямлі.
Глыталі, прапітвалі водамі,
Па іх жа на лодцы плылі.

А мне так цікава весламі,
Узрушваць вытокі з галоў.
Дзяліцца думкамі ўзнеслымі,
З вокладак старых тымоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Штодзеннасьць - Каця Красавік