Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будуць доўга ўлашчваць і тлумачыць

Будуць доўга ўлашчваць і тлумачыць,
Рай зямны – чарэўны – абяцаць,
Не маніся абхітрыць Пілата –
Грошы задарма ў яго прыдбаць.

Гарам пойдуць глумныя надзеі,
Закуюць запясткі ў кайданы
І сівыя сонмы фарысеяў
Дабрадзействам назавуць грахі.

Агаломшаны казаньнямі аблуднымі,
Не патрапіш іх намераў разгадаць,
Кубак поўны здрадаю атрутнай
Вып’еш з красамоўцамі да дна.

А на ранку, калі роспачу агорне
Сорам надалей таптаць зямлю,
Сам пачнеш вязаць сабе са шворкі –
Як падасца, ратавальную – пятлю.

Будуць доўга ўлашчваць і тлумачыць,
Рай зямны – чарэўны – абяцаць,
Не маніся ж абхітрыць Пілата –
Грошы задарма ў яго прыдбаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Будуць доўга ўлашчваць і тлумачыць - Зьміцер Захарэвіч