Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так доўга чалавек глядзеў пад ногі

Так доўга чалавек глядзеў пад ногі,
Навобмацак шукаючы дарог,
Нібы ў пачатку даў сабе зарок
Нідзе не спатыкнуцца, покі змога.

Якім пакутным быў няроўны крок!..
А зоры так зіхцелі над разлогай!..
I ўскінуў горда галаву нябога:
“Ад бед сябе я тут не абярог.

Быў я пакорны. Вырас нецярплівы.
Даволі плазаваць пад зорнай злівай:
З самое зоркі дом сабе зраблю!”

I ўладна з гэткай сілаю шчымлівай
Наблізіў зоры да сябе!.. Шчаслівы
Ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Так доўга чалавек глядзеў пад ногі - Ніна Мацяш