Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавек шукае ідэал

Чалавек шукае ідэал,
(А яго, такога, не бывае)
Ён імкнецца ў нетры, мора, акіян,
Але нічога не дасягае.

Ён хоча ў будучыні пабываць,
Змяніць мінулае ды ў сучаснасць вярнуцца,
Знайсці крыніцу маладосці,
Каб юнаком зноў апынуцца,

Ён блукае ў трохмернай прасторы,
Шукае альтэрнатыўных шляхоў,
Ён на небе падлічвае зоры,
Таму даўно не бачыць сноў.

Не верыць у казкі, у цуды,
Забыўся, што свет прыгожы,
Што галоўнае – адкрыцё,
А не атрыманыя за яго грошы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чалавек шукае ідэал - Вераніка Валошка