Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напой без палыну

Травень
Халодны вецер працягнуў наскрозь
Баўлю
Хвіліну за хвілінаю без сонца
Мрою
Пра тое, што мне ведаць давялось
Без страху,
без шаленства,
без эмоцый
Брыдка
Людзішкі пахнуць, не чуваць Людзей
Заўтра
Нічым адметным свет не пераўтворыць
Позна
Казаць што можа быць яшчэ пазней
Змяніцца,
і прыняць,
і запаволіць
Прагну,
Хачу змагацца пакуль стане сіл
Праўды
Любой крываваю цаною дамагчыся
Веру
У вялікадушнасць не віном заліў
А полымем,
ці лёдам,
ці карысцю
Збегчы
На поўнач – там дзе ззяе небасхіл
Ночы
Халодным летам светлыя да болю
Вікінг
Народзіцца з насення нашых ніў
Трывалы,
без сумневаў,
без агоній
Маці,
Чакай мяне, аднойчы я прыйду
Тату,
Дазволь мне мужную руку паціснуць
Людзі,
Не забывайцеся на тое, кім мы тут
Не былі,
і не будзем,
нас не схіснуць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Напой без палыну - Алесь Губін