Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На плошчы Леніна

Асенні дзень. Звіняць лісты,
не адляцеўшыя у вырай.
У змроку раннім і густым
ён бронзавы на плошчы вырас.
Здалёку, з Смольнага прышоў
і стаў, глядзіць, як залаціцца
ў чырвоным полымі сцягоў
ордэнаносная сталіца.
Сталёвым крокам перад ім
пад ўзрывы медныя аркестраў
ідуць калоны, залатым
сцягоў абвеяныя ветрам.
Дрыжыць зямля, гараць штыкі,
на шлемах баявыя зоры.
I танкі, і грузавікі,
цяжкіх калес гарматных говар.
I ўсіх вядзе ў зары сцягоў
да мрамарнага п’едэсталу,
да мэты сонечнай, яго
саратнік – непахісны Сталін.
Ён край наш вызваліў з турмы,
ён сонца запаліў над намі,
і радасныя сёння мы
ідзём шырокімі шляхамі.
Зачараваныч глядзім
на сілу, моц сваёй радзімы,
што ззяе полымем жывым.
I вусны самі шэпчуць імя
таго, хто з Смольнага прышоў,
таго, хто ў гэтым ветры сінім
калыша зарава сцягоў
і правіць лётам сакаліным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На плошчы Леніна - Максiм Танк