Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сёстры Леніна

Яны ішлі за братам, як байцы
Ідуць за камандзірам баявым, –
Сястрыцы, аднадумкі, малайцы
З глыбокім – братнім позіркам жывым.

Ішлі па рэвалюцыі сям’ёй…
Плацдармы ім не рыхтавалі руж,
He шкадавалі ў лютасці сваёй
Hi далікатных рук, ні чулых душ…

Ставала сёстрам гора, але хто
Іх бачыў пахісмутымі хоць раз!
Ішлі ў жыцці праз тысячы платоў
Наперадзе народных мас.

Валодзя навучыў, да мэты вёў, –
Дык што ім тыя турмы і платы!
Як брат, рабочы з Леніным ішоў,
I сёстры – найвярнейшыя браты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сёстры Леніна - Еўдакія Лось