Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выбух у мінскім метро

Выбух у мінскім метро-
Як нож пад лапатку дзіцяці.
Як сівер халодных вятроў
На першыя кветкі.
Як удар па цяжарнай маці.

Ударыў не проста трус.
Не проста маральна паўшы.
А вырадак. Нелюдзь. Гнус,
Душу Сатане прадаўшы.

На бязвінных, на простых людзей-
Не на мафію і паразітаў-
Як рука паднялася твая, ліхадзей?!
Толькі немцы палілі так
Нашы вёскі і жыта.

2
У тым дыме метро
На кускі разарваны
Светлыя мары, надзеі, любоў…
Там нашыя сэрцы крываваю ранай
Зліліся ў сэрца адзінае зноў.

Не выплакаць слёз.
Быццам пад камянямі-
Мае родныя дзеці, сёстры, браты…
Малюся за вас я
Усімі вясновымі днямі.
Зорамі ўсімі.
І ззяннем крынічнай вады.

І пракляцце табе!
Твайму босу! І роду!
Вырадак люты. Чорная гліна часоў.
Бо ніколі з душы ўжо не змыць вам, уроды,
Гэту людскую бязвінную кроў.

Хоць наперадзе час-
Яшчэ болей суровы.
Метро указала:
Мы не зброд. А народ!
Бо толькі ў адзінстве, братэрстве, любові
Выжывем мы-
Як выжывалі ўжо тысячы год.

14.04.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выбух у мінскім метро - Ніна Аксёнчык