Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заледзянеюць вокны

Заледзянеюць вокны. шчупальцы працягнуўшы,
хай панясе па хвалях проста-працяглых струн.
хай разгарне па ветры. пысу ў пясок уткнуўшы.
кожнаму кіламетру – палец ці цяжкі валун.

Заколаверціць вальсам. перабярэ ў раялі.
у бутлю загоніць сальсай, можа і з-пад “роял”.
вечнае нецярпенне крэсліўшы пазначалі
кропляй натхнення з мятай на вакальны харал

Выдыхне ў яву кволы, пераносячы словы
ў груду пустой адзежы на ўскрайку стала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Заледзянеюць вокны - Андрусь Сталярык