Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я прыйду на зары

Я прыйду на зары
Нечакана і ціха
I знаёмую клямку
Нясмела крану…
На буслянцы прачнецца
Старая бусліха
I разбудзіць вясну.

Я прыйду на зары,
Калі коні на лузе
У расяныя ўзоры
Сплятаюць сляды…
Калі зноў заклякоча кавадла,
Як бусел,
Калі выдыхне комін
Аладкавы дым.

Я прыйду на зары,
I зайду я не ў хату –
Падымуся ў маленства,
У песні яго…
Як на самае лепшае
Матчына свята,
Скача ў печы засмяглай
Шчаслівы агонь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я прыйду на зары - Кастусь Цыбульскі