Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вандроўнае

Я сцяжынкай кожнаю
роднай Беларусі
жнівеньскімі пожнямі
басанож прайдуся,

Дакрануся вуснамі
да зары пунцовае,
захмялею з густага
паху верасовага

І пад тымі ліўнямі,
што сплываюць стомай,
смагу наталю маю,
як прыйду дадому.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вандроўнае - Мікола Аляхновіч