Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Погляд

Перадапошні лідару за прыклад,
Калі ў першага запанаваў адчай.
Бо гэнае выдатніку не звыкла.
Аутсайдар ў гэным першы, выбачай!

Як зачапіцца моцна за надзею,
Паспець за тымі, хто хутчэй
І утрымацца ўчасна за падзеі,
Падкажа той, хто паслабей.

І зорак тых не праглядае,
Каб ведаць шлях, далейшы лёс.
А ён упэўнена шукае.
І знойдзе выйсце ад пагроз!

Перадапошні побач з тымі,
Каму патрэбны больш за ўсё,
Хто ўжо не мае болей сілы
Працягваць гульні і жыццё.

Узгадайце пра перадапошніх.
Яны навучаць праз навалы жыць.
І ўзняцца з пекла пераможна,
І выбраць – быць, альбо не быць!

А Вы былі перадапошнім?
Ці чутны пах Вам перамогі той?
Не?…Будзеце тады апошнім!
Здаволіцеся кожнаю гульнёй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Погляд - Франак Нырка