Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хопіць?

Мы гаворым таямніча,
Шчыра веруючы ў то,
Што ў кожным доме быццам,
Вока…, вока ад ЯГО!

А яго мы паважаем.
Бяз яго і нам ня быць
Ён усіх перамагае
І ўсё ведае! – Як жыць?

Крок убокі – небяспека!
Ва ў ворагі зайшоў.
Розум ёсць – ужо калека!
Грошы маеш – дзе знайшоў?

Хто казаў: “Навошта болей?”,
Заікнуўся: “Штосць не так”,
Тыя, кажуць, не на волі…
І хварэюць… (быццам рак!).

-Ёсць, ё, ё ва ў нас парадак.
– Дзе ж ня быць, калі ёсць ён?
– Бо загады ж і нарады.
– Хто гаворыць, што прыгон?

А… чаму не маю голас?
А навошта ж мне крычэць?
-Апынемся мы за плотам,
Хопіць гутарку вядзець.

2009-2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хопіць? - Франак Нырка