Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвань крыві маёй

Гэта так дзіўна. Знаёма.
Толькі не мне. Упершыню.
Сцену прамІну Садома.
Вусны твае. Наталю.
Толькі адкрыйся мне, чуеш?!
Той, хто не блізка са мной.
Можа… Мяне зачаруеш.
Музыка. Споўніць настрой.
Ноты й мелодыі. Гукі.
Мне не хапае. Вачэй.
Соладка бачу я рукі.
Гэта наіўна. Й лягчэй.
Хіба ж… Тваёй я не стану.
Іншай дарогай пайду.
………….
Ты б не пабачыў падману.
Провід, скарыся, малю.
Зноўку я ў стане чакання.
Моцны… вярэдзіш душу.
Мадмуазэль. Неспатканне.
Поцяг сумневу. Скрышу.
Мне не ў цяжкасць адлегласць –
Зараз нецяжка адной.
Думкі ж страчаюць узаемнасць.
Кроў чырванее. Табой?
Мусіць, і не толькі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чырвань крыві маёй - Гануля Саладкевіч