Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вярхом на камеце

Ляці са мной, сонца!
Нясі мяне, вецер,
Дарогай бясконцай
Па іншай планеце.
Планеце без гора,
Якая між зораў,
Між зорнага пылу
Святой атмасферай
Адвечнага міру
Вітае заўсёды…
Вярхом на камеце
Вітаю народы,
З усмешкамі дзеці,
Што свецяць ў дарозе,
Дарозе дамоў…
Іх радасці водбліск
На склонах халмоў…

І шчасце ў далонях
Трымаю, у сэрцы –
Веру,
Надзею,
Любоў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вярхом на камеце - Кірыл Азімка