Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рукапіс

Я ствараю жыцця свайго рукапіс
На старонках дзён, што мінаюцца.
Пражыць мне так хочацца іх на біс,
А яны развітальна ўсміхаюцца.

Думкі маю ў душы абязводжанай,
Што нарэшце забуду я, што было.
І трымаю рукой устрывожанай
Ліст апошні, што ад цябе прыйшоў.

Я трымаю яго няўпэўнена,
Бы той ліст прачытаць не дазволена
Бо я ведаю, што там напісана.
І ад гэтага зрэшты балюча мне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рукапіс - Галіна Толах