Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цёмныя ночы восені

(Паводле аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”)

Дзяўчына з дзівоснымі косамі
Маукліва глядзіць у камін.
За вокнамі – ночы восені,
Цёмныя ночы восені
І шолах старых ялін!

А цемра жыве, палохае…
Здаецца, спявае рог?
Здаецца, мярцвяк галёкае?!
Зайшлося выццё далёкае!
Куды адвярнуўся Бог?!

За шыбамі дрэвы чорныя
Сцяной абступілі гмах…
І ў дзеўчыны вочы чорныя,
Нібыта віры азёрныя,
І ў зрэнках – застылы жах.

Стаіць, як струна напятая,
апошняя ў скрыпцы струна.
І ноч гэту струнку кратае,
Глядзіць, як дрыжыць за кратамі
Наструненая вясна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Цёмныя ночы восені - Уладзімір Чараўхін