Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Васалы ночы

Васалы ночы

Ноч збягала ад цемры ў святло маладзіка.
Пражытыя літары сноў складаліся ў нешта,
Што сяйвом складоў вершы быццам нагадвала.
А мы былі й каралём, і васалам, і пешкай.

Ратнікі-зоры выспявалі нясмела зіхценнем.
За гучным маўчаннем словаў стаілася горада неба.
Горда ўзняўшы галоў, ты назвалася стварэннем
З рабра усяго існага. А пасля дадала: імя маё – Е В А.

Полымя жарсці засталося ў яблыку недаверу,
Пра гэта казалі табе вочы яго, пацвердзілі птахі.
Ты забылася, што ўчора мінула, прайшло і збуцвела.
Так хутка і ярка, як бляск Перуновай маланкі.

Ноч не твая, яе апранула Існае з іншаю верай.
Хто? –
Твая спадкаемка, васалка, рабыня і каралева.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Васалы ночы - Павел Гаспадыніч