Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У эпіцэнтры восені

У эпіцэнтры восені,
У беразняку
Ліст з настылай просіні
Злятае на руку.

Зялёныя пражылкі,
Жаўтлявае крыло, –
Адбіўся, пакружыўся,
Ды ветрам не змяло…

Як свойская сініца,
На цёплую далонь
Даверліва садзіцца,
А з вачанят – агонь, –

Халоднага пажару
Трымценне і спалох,
Бярозавых стажараў
Прадснежаньскі парог…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У эпіцэнтры восені - Васіль Зуёнак
 »