Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да беларусаў

Ёсць у мовы маёй прызначэнне-
Чалавечую годнасць нясці,
Каб мы ведалі продкаў карэнні,
Каб і зноў каласком прарасці

На зямліцы, што нам засталася
Роднай Спадчынай, як запавет,
Каб крынічкай гаворка лілася,
Чысцінёй наталяла сусвет.

Не цурайцеся, людзі, не трэба,
Беларускае мовы сваёй!
Бо зачахне, змарнуецца глеба,
І не вырасце зерне на ёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да беларусаў - Ірына Касянкова