Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакутная мова

Мова, наша Мова!
Ты яшчэ ня спіш!
З намі ты ад ранку,
Гутарку тварыш!
З намі размаўляеш,
Пра сямью і дом!
Ня было цябе бы,
Канулі б мы ў лом!
Без цябе радзімай,
Нам-ані куды!
Як бы нас ня гналі,
Ў розныя куты!
Мова ў замежжы,
Льецца ад людзей!
Дык калі ж ў Крае,
Будзе-Дабрадзей?
Хто падыме Мову?
Ўстаўшы з тых кален!
Што вякі стаялі,
У дрыгвоце дзён!
Хто адчыніць дзверы?
Ў Бацькаўшчыны сад!
Хто Мову нам адновіць?
На сучасны лад!
Каб яна заззяла,
Ў сваёй Красе!
Каб лілася з ранку,
Па сырой расе!
Каб гучала ў школе,
Ў хаце і сямьі!
Каб ганарыцца Мовай,
Ў Свеце мы маглі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пакутная мова - Сяржук Жакевіч