Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Простая мова

Раса раскашуе, рудзець
Загару маёва.
Выносяцца гукі з грудзей –
Простая мова.

У матчынай хусткі касьнік –
Сусьвету абнова.
Нясхільная звону казны
Простая мова.

Будзіла будынкі бяда
Грымотна, сурова.
Ахоўвала краю будан
Простая мова.

Патрапіў у пекла сатрап,
У жорсткія ловы.
Кавадла – радзіма сярпа.
Простая мова.

Дарэмна ламаў ураган
Вясёлку на дровы.
Зубры са стажком на рагах –
Простая мова.

Зракліся замовы ануч,
Дзе з шэптамі змова.
Зацятыя вусны на ключ –
Простая мова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Простая мова - Юрка Голуб