Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вызваліцелі Ліды

Вызваліцелі Ліды
У памяць аб вызваленні горада ад фашыстаў 8 ліпеня 1944 года

Не зімою коўзкаю
ў бой ідуць – у ліпені
войскі Аслікоўскага,
Ліды вызваліцелі.

Конная дывізія
з поўначы ўрываецца:
“З-за таго што ў Лідзе я,
акупанты лаюцца”.

Воіны Калюжнага
з поўдня падыходзілі –
час удару дружнага
прабівалі ходзікі.

Полк Шаўчэнкі ўсходняю
часткай авалодвае –
сцяг-арол, паходняю
рдзеецца крыло тваё!

Гора, гора, гора вам,
акупанты лютыя:
чырвань-сцяг над горадам,
а Масква салют дае!

Мноствам дай гарматавым
залп пад небам ліпеньскім:
“Гора, акупанты, вам!
Слава вызваліцелям!!!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вызваліцелі Ліды - Алесь Мацулевіч