Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крывіцкую зямлю вякамі баранілі

Крывіцкую зямлю вякамі баранілі
Ад тых, хто смеў, нам пагражаць
і ў памяці жыве вялікая краіна
Хай слаўная гісторыя грыміць яшчэ мацней

Бо наша краіна ў свеце адна
Бо наша Радзіма вольная зямля
Цябе мы не забылі, цябе мы адрадзім
Вялікая, магутная-Радзіма Беларусь

Заўсёды будешь з намі ў нашых сэрцах
Чужынцам не дазволім цябе захапіць
Бацькаўшчыну, не аддадзім
Бацькаўшчына, не прададзім

У рукі возьмем бел-чырвона-белы сцяг
Сцяг гістарычны, сцяг народу
і хай грамчэй ідуць беларусы
На бой, за шчасце жыцця сваяго

Вякамі змагаліся нашыя прдкі
Са зброяй і cцягам ў руках
Кроў пралівалі, жыццё аддавалі
Каб вечна жыў наш родны куток
Каб вечна жыў беларуcкі народ

18.06.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крывіцкую зямлю вякамі баранілі - Віталь Лучыновіч