Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роднай мове

Нашая мова, пявучая мова,
Голас народа знямелы амаль,
Нашая годнасць i прашчураў слова,
Наша ахвяра, наш смутак i жаль.

Ты – наша песня i вечная ода
Богу, якi нам цябе падарыў –
Заваяваная разам з народам,
Страцiла лепшых сыноў без пары.

Ты – наша сэрца, крынiца жывая,
Сiмвал жыцця ў сутарэннях турмы…
Цiха канае крынiца святая,
Спынiцца сэрца, загiнем i мы.

Нашая казка, легенда сiвая,
Велiчы сведка i мужных баёў,
Родная мова, пакуль ты жывая,
Будзе жыць й люд беларускiх краёў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Роднай мове - Наталля Арсеннева