Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роднай вёсцы Бадзені

Толькі ты мне і сілу, і веру даеш,
Родны край – маіх дум, маіх сноў прыцяжэнне.
Тут мой верш самы першы імкнуўся ў бязмеж,
Тут знаходзіла сэрца ад бед суцяшэнне.

Тут спазнаў я крыніц люстраводную плынь,
Слухаў клёкат буслоў, спеўны свіст салаўіны.
І калі ахінае марозная стынь,
Саграваюць мяне дарагія ўспаміны.

Хто б я быў без цябе, мой бадзенеўскі кут,
Дзе б знайшоў для душы выратоўныя лекі?
Дзякуй Богу, што я нарадзіўся вось тут
І што гэтай зямлі я адданы навекі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Роднай вёсцы Бадзені - Мікола Шабовіч