Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цішыня ў вёсцы ранкам

Цішыня ў вёсцы ранкам,
Брэх сабак за снегам скуты…
Брыва хмурыць на світанку,
Лес, бязмоўем апрануты.

Цяжкім выцягнуўся пасам,
Нерухома і маўкліва,
Як трызненне, час ад часу,
Расхінаюць птушкі крылы,

Пралятаючы над вёскай:
“Дзе вы, людзі, што застылі?
Абудзіце песняй дзёрзкай!
Ад бязмоўя крылы стыгнуць…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Цішыня ў вёсцы ранкам - Васіль Азаронак