Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Росы ў косы

Росы ў косы…Па-над ветрам, з цягам часу
ў маладосць.
Асядлаўшы звон паветра, адчувая часу млосць.
Сонцам развядучы ночы, ранку дасылаць лісты,
Зазірая ночы ў вочы, з цемры ў дзень шукаць масты.
Разгубіўшы зорак срэбра, таямнічы той напой,
Подых поўдня, даўшы ў рэбра,
Навальніц ствараў настрой.
***
Адзвінелі кветкі ў полі…
Ужо счарнеў рамонкаў рай…
Скрозь празрысты светлы золак
У полі адшукай той край…
Гаманілі птушкі ў небе, а цяпер прастор пусты,
ды з гаючай нетры лета крочым у восень-
я і ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Росы ў косы - Сенька Пралеска